Саўмін уводзіць разавыя ліцэнзіі на вываз з Беларусі цыбулі, капусты і яблыкаў

Беларускія капуста і яблыкі
Беларускія капуста і яблыкі

Урад абмяжоўвае экспарт з Беларусі цыбулі, капусты белакачаннай і яблыкаў. На іх вываз Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з аблвыканкамамі (Мінскім гарвыканкамам) будзе выдаваць разавыя ліцэнзіі.

Гэтае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2022 года №70, паведамляе прэс-сакратар прэм'ер-міністра Аляксандра Ісаева.

Вываз цыбулі, капусты белакачаннай і яблыкаў будзе ліцэнзавацца незалежна ад краіны іх паходжання. Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на міжнародную гуманітарную дапамогу і вываз у якасці харчоў. Таксама ліцэнзія не спатрэбіцца на транзітныя перавозкі, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС, і калі тавар праязджае ў адну з дзяржаў-членаў ЕАЭС транзітам праз тэрыторыю Беларусі.

Пастанова набывае моц са дня яе апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў.

Раней прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка тлумачыў, што рэгуляванне экспарту ўводзіцца, каб спекулянты не нажываліся на перапродажы беларускай агародніны, садавіны і іншых тавараў у Расію. Маўляў, там кошты на гэтую прадукцыю цяпер вышэйшыя.

Совмин вводит разовые лицензии на вывоз из Беларуси лука, капусты и яблок
Раман Галоўчанка і цыбуля / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі