Сайт электронных калектыўных зваротаў унеслі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў"
Калектыўныя петыцыі — адна з нешматлікіх магчымасцяў беларусаў дагрукацца да чыноўнікаў
У Беларусі сайт электронных калектыўных зваротаў petitions.by і яго сацсеткі ўнеслі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Адпаведнае рашэнне яшчэ 30 снежня 2024-га прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Пра яго стала вядома ў чацвер.
Калектыўныя петыцыі — адна з нешматлікіх магчымасцяў беларусаў ва ўмовах рэпрэсій дагрукацца да чыноўнікаў і атрымаць адказ на важныя пытанні. У канцы мінулага года сілавікі пагражалі "прыняць меры" да асоб, якія маюць дачыненне да працы сайта petitions.by.
У 2021 годзе petitions.by быў заблакаваны ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.