Сайт Нацбанка працуе з перабоямі
“Магчыма гэта адбылося з-за вялікай колькасці зваротаў”, – пракаментаваў Еўрарадыё кіраўнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў.
“Сказалі, што мераў не прымаем, дык можа людзі хочуць пачытаць прэс-рэліз”, – дадаў ён.
Нагадаем, 31 сакавіка кіраўніцтва Нацыянальнага банка прыняло рашэнне не прымаць дадатковых мераў па абмежаванні сфераў валютнага рэгулявання і валютнага кантролю.