Сцяпана Латыпава этапавалі ў калонію "Воўчыя норы"

Сцяпана Латыпава этапавалі ў калонію "Воўчыя норы"

Палітвязня Сцяпана Латыпава этапавалі ў івацэвіцкую калонію №22, вядомую пад назвай "Воўчыя норы", паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Там ён будзе адбываць прызначаны судом тэрмін пакарання. 

Жыхара "Плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня 2020-га, калі ён прасіў прадставіцца сілавікоў у сваім двары. 

16 жніўня 2021-га яго асудзілі на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Сцяпана прызналі вінаватым у стварэнні дваровага ТГ-чата, майстэрні па вырабе пратэснай сімволікі, супраціве міліцыянтам пры затрыманні. Як дырэктара кампаніі "Беларба" яго прызналі вінаватым ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін.

Падчас суда Латыпаў расказаў што яго катавалі ў турме, прымушаючы даць патрэбныя паказанні. На судовым працэсе ён зрабіў спробу самагубства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі