Сенсацыя: Зборная Іспаніі прайграла і Чылі — 0:2 (відэа)

18 чэрвеня ў Рыа-дэ-Жанэйра на "Маракане" прайшоў чарговы матч футбольнага сусветнага першынства.



Пасля паражэння іспанцаў ад Галандыі (1:5) ім неабходная была перамога над зборнай Чылі. Аднак чэмпіёны свету зноў прайгралі! На галы Эдуарда Варгаса (20-я хвіліна) і Арангіса (43-я) зборная Іспаніі нічым не адказала.



Такім чынам з групы "В" у 1/8 фінала выходзяць зборныя Галандыі і Чылі, у якіх па 6 ачкоў пасля двух матчаў. Іспанцы пасля матча з аўстралійцамі вернуцца на радзіму.

Зборная Галандыі перамагла Аўстралію — 3:2 (відэа)
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі