Серж Піццорна, Kasabian: Я люблю гітары, але хачу іх знішчыць

Як вядома, Kasabian цяпер актыўна працуюць над новым альбомам. Тым часам “мозг” каманды Серж Піццорна (Serge Pizzorno) распавёў у інтэрв’ю MTV, што хацеў бы “паставіць рок-н-рол да сценкі”.

“Я шукаю новае гучанне року. Я люблю гітары, але хацеў бы знішчыць і іх, — пужае музыка і дадае. — Не хвалюйцеся, гэта не азначае, што я збіраюся сысці ў дабстэп. Я толькі хачу утаймаваць энергію, каб было як калі прыходзіш на канцэрт The Prodigy, The Chemical Brothers ці Rage Against The Machine і сыходзіш цалкам адроджаным. Я хачу, каб слухач не хацеў выключаць музыку ніколі, аднойчы паставіўшы мой альбом — вось чаго я хачу”.

Раней у гэтым месяцы, вакаліст Kasabian Том Мэйган (Tom Maighan) распавёў пра будучы альбом, што ён будзе падобны на “чарнавы рэмікс на The Prodigy з цяжкімі барабанамі, які гучыць так, нібы ты на электрычным стуле".

Чацвёрты студыйны альбом Kasabian “Velociraptor!” выйшаў у верасні 2012 года.

Фота: www.bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі