Сетку будаўнічых крамаў Mile выкрылі ў незаконнай апрацоўцы даных кліентаў

Крама Mile

Крама Mile / Яндекс.Карты

Кампанію "Астамбуд", якой належыць сетка будаўнічых крамаў Mile, выкрылі ў незаконным зборы даных кліентаў. Гэта высветлілі спецыялісты Цэнтра абароны персанальных даных падчас праверкі.

Спецыялісты выявілі, што кампанія незаконна апрацоўвала адсканаваныя копіі сведчанняў аб дзяржрэгістрацыі права на аб'ект нерухомасці, акты прыёму-перадачы жылога памяшкання, а таксама пашпарты кліентаў. Усё гэта рабілася пад нагодай далучэння кліентаў да дысконтнай праграмы і праграмы лаяльнасці гандлёвай сеткі.

Паведамляецца, што кампанія сабрала больш за 33 тысячы адсканаваных копій дакументаў. Усе яны па патрабаванні Цэнтра абароны персаналных даных былі выдаленыя, а апрацоўку персанальных даных спынілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі