Севярынец гаварыў намесніку міністра культуры пра карупцыю

Севярынец гаварыў намесніку міністра культуры пра карупцыю

Апазіцыйны палітык Павел Севярынец гаварыў намесніку міністра культуры Аляксандру Яцко пра карупцыю. У сераду абаронцы Курапатаў былі запрошаныя ў Міністэрства культуры. Туды прыйшлі Севярынец, а таксама Ганна Шапуцька і Уладзімір Раманоўскі.

Павел Севярынец кажа, што ніякай канкрэтыкі ад Яцко яны не пачулі, у Мінкульта "канкрэтнай пазіцыі няма". Як вядома, абаронцы Курапатаў патрабуюць закрыцця рэстарана каля ўрочышча. "На абвінавачванні ў карупцыі ніяк не рэагуюць", — кажа Севярынец. Ён мяркуе, што змена ахоўнай зоны Курапатаў магла адбыцца па карупцыйнай схеме. У Мінкульце кажуць, што іх віны няма і спасылаюцца на заканадаўства.

"Гэта жах, яны робяць адсутны выгляд: "А што тут не так?!". Гэтыя людзі не абароняць беларускай культуры, не абароняць Курапаты... Такіх чыноўнікаў трэба мяняць, безумоўна", — гаворыць палітык. Ён мяркуе, што сустрэчу намеснік міністра правёў "для галачкі", "нібыта і яны ўдзельнічаюць у абароне Курапатаў, але гэта не так". Павел Севярынец мяркуе, што, відаць, "рашэнне прымаецца ў іншых кабінетах", тым жа Аляксандрам Лукашэнкам. А пакуль "чыноўнікі чакаюць, яны разгубленыя". Палітык заклікае грамадзян працягваць абарону Курапатаў.

Севярынец абураны, што намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко размаўляў з абаронцамі Курапатаў па-руску. "Мне сорамна за такое Міністэрства культуры", — кажа палітык.

Севярынец гаварыў намесніку міністра культуры пра карупцыю
Аляксандр Яцко. Фота: tc.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі