Сейм Літвы прызнаў Святлану Ціханоўскую абраным лідарам Беларусі

Сейм Літвы прызнаў Святлану Ціханоўскую абраным лідарам Беларусі

10 верасня Сейм Літвы прызнаў Святлану Ціханоўскую абраным лідарам Беларусі, а Аляксандра Лукашэнку — нелегітымным кіраўніком. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай рэзалюцыі Сейма.

Дэпутаты Сейма падтрымалі патрабаванне Ціханоўскай і Каардынацыйнай рады пра новыя празрыстыя і дэмакратычныя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. 

Усе дзеянні Лукашэнкі ва ўнутранай і міжнароднай палітыцы яны расцэньваюць як накіраваныя на легітымізацыю яго кіравання. Падпісанне новых міжнародных пагадненняў з Расіяй яны лічаць злачынствам беларускага рэжыму супраць свайго народа.

За рэзалюцыю прагаласаваў 91 дэпутат Сейма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі