“Шахцёр” і мінскае “Дынама” атрымалі чарговыя перамогі ў чэмпіянаце Беларусі

“Шахцёр” і мінскае “Дынама” атрымалі чарговыя перамогі ў чэмпіянаце Беларусі

У суботу, 24 чэрвеня, адбыліся тры матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Лідар салігорскі “Шахцёр” у Жодзіне перамог “Тарпеда-БелАЗ” — 2:1. Віталь Лісаковіч (на 9-й хвіліне) і Дзяніс Лапцеў (на 56-й) вызначыліся ў гасцей, у гаспадароў поля адзін гол забіў Ягор Зубовіч (на 71-й). Мінскае “Дынама” выйграла ў “Крумкачоў” — 1:0. Адзіны гол на 53-й хвіліне забіў сербскі легіянер Нікола Лукіч. “Гомель” атрымаў валявую перамогу над “Мінскам” — 2:1. Сяргей Кулініч на 18-й хвіліне вывеў гасцей наперад, але Іван Жосткін на 76-й лік зраўняў, а Івенс Адамака ўжо ў даданыя хвіліны паставіў пераможную кропку.

Яшчэ тры матчы тура пройдуць у нядзелю, у іх сустрэнуцца “Нёман” і БАТЭ, “Гарадзея” і брэсцкае “Дынама”, “Віцебск” і “Слуцк”. У першынстве лідыруе “Шахцёр” — 35 ачкоў, у мінскага “Дынама” 31 ачко, БАТЭ мае 27 ачкоў і матч у запасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі