“Шахцёр” не здолеў абыграць “Белшыну”

Салігорскі “Шахцёр” у гасцях згуляў з бабруйскай “Белшынай”. Лік на 33-яй хвіліне адкрылі гаспадары поля. У наступным тайме госці зраўнялі лік, аднак болей галоў у гэтым матчы не атрымалася — 1:1. Такім чынам, “Шахцёр” не змог захаваць істотны адрыў ад галоўнага канкурэнта — барысаўскага БАТЭ. Цяпер паміж імі толькі 4 ачкі.



Таксама ў нядзелю мінскае “Дынама” прымала на сваім полі жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” і пацярпела ад гасцей паразу — 1:2. Брэсцкае “Дынама” згуляла ўнічыю з “Мінскам” (1:1), а “Славія” прайграла “Гомелю” — 1:2.



Яшчэ два матчы гэтага тура прайшлі раней: у пятніцу, 19 ліпеня БАТЭ лёгка расправіўся з “Дняпром” — 3:1, а у суботу, 20 ліпеня “Нёман” атрымаў валявую перамогу над “Нафтанам” — 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі