“Шахцёр” не змог перамагчы “Дняпро” (відэа)
Матч скончыўся сухой нічыёй — 0:0.
Гульня праходзіла ў Салігорску ў рамках 5-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Нягледзячы на шэраг небяспечных момантаў, якія гаспадары стваралі для гасцей, адкрыць лік матчу так і не ўдалося.
“Шахцёр” з’яўляецца дзеючым сярэбраным прызёрам першынства краіны.
Таксама ў сухую нічыю сёння згулялі яшчэ дзве каманды вышэйшага дывізіёну — “Нёман” і “Тарпеда-БелАЗ”. А “Гомель” з лікам 0:2 саступіў мінскаму “Дынама”, якое застаецца лідарам турнірнай табліцы.
Заўтра, 27 красавіка, пройдуць астатнія тры матчы 5-га тура: “Белшына” — “Слуцк”, “Мінск” — “Нафтан”, “Дынама” (Брэст) — БАТЭ.