“Шахцёр” перамог БАТЭ ў сябе дома ўпершыню за 8 гадоў (відэа)
Сярэбраны прызёр першынства краіны абыграў дзеючага чэмпіёна з лікам 2:0.
Лік быў адкрыты на 49-й хвіліне гульні кур’ёзным аўтаголам Германа Маліньша. Ён злавіў мяч, які навесіў з левага флангу “гарняк” Аляксандр Юрэвіч, але не здолеў зафіксаваць яго. Мяч ударыўся аб калена брамніка і заляцеў у браму.
Напрыканцы сустрэчы (91) другі гол забіў Аляксей Рыас.
Перамога “Шахцёра” над барысаўчанамі стала амаль сенсацыйнай: ужо доўгі час яны не маглі адолець БАТЭ.