“Шахцёр” перамог сталічнае “Тарпеда” — 3:2
Салігорскі “Шахцёр” перамог сталічнае “Тарпеда” з лікам 3:2. Гульня адбылася 2 верасня ў межах 20 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі на мінскім стадыёне “Трактар”.
Сёння таксама БАТЭ згуляе са “Слуцкам”, а мінскае “Дынама” — з “Нёманам”.
Ранейшыя матчы гэтага тура скончыліся з такімі вынікамі: “Тарпеда-БелАЗ”— “Гарадзея” — 0:1, “Дынама” (Брэст) — “Мінск”— 2:1, “Дняпро” — “Прамень” — 0:0, “Іслач” — “Гомель” — 0:1, “Віцебск” — “Смалявічы” — 4:0.