“Шахцёр” прайграў трэці раз запар
Скончыўся 26-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе.
У нядзелю, 6 кастрычніка прайшлі апошнія тры матчы гэтага кола. “Шахцёр” прымаў у сябе ў Салігорску “Гомель”. У першым тайме госці забілі два гала і такім чынам адразу ўскладнілі становішча гаспадароў. На 57-й хвіліне Аляксей Рыас здолеў забіць гол у браму гасцей, але звесці вынік хаця б да нічыёй гарнякі не змаглі — 1:2.
Тым часам “Мінск” вельмі ўпэўнена перамог брэсцкае “Дынама” — 3:1, а “Белшына” разышлася мірам з “Дняпром” — 1:1.
Нагадаем вынікі матчаў, якія прайшлі ў суботу, 5 кастрычніка: БАТЭ — “Дынама” (Мінск) — 2:1, “Тарпеда-БелАЗ” — “Нёман” — 0:0, “Славія” — “Нафтан” — 0:1.