"Шахцёр" выйграў у "Гарадзеі", "Іслач" і "Прамень" згулялі ўнічыю (відэа)

"Шахцёр" выйграў у "Гарадзеі", "Іслач" і "Прамень" згулялі ўнічыю (відэа)

22 траўня адбыліся два матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Салігорскі "Шахцёр" у гасцях выйграў у "Гарадзеі" — 1:0. Адзіны гол на 85-й хвіліне забіў Дзяніс Лапцеў. "Іслач" і "Прамень" згулялі ўнічыю — 1:1. Тэкставы онлайн паядынкаў гл. тут.

Нагадаем вынікі матчаў тура, якія адбыліся ў папярэднія дні: "Дняпро" — "Мінск" — 0:0, мінскае "Тарпеда" і "Смалявічы" — 0:0, "Віцебск" — "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0, "Гомель" — "Нёман" — 0:2.

23 траўня згуляюць мінскае "Дынама" і БАТЭ (стадыён "Трактар", 19:15), "Слуцк" і брэсцкае "Дынама" (Гарадскі стадыён, 17:15). У БАТЭ 21 ачко, мінскае "Дынама" мае 17, "Нёман" — 15, "Слуцк" і "Віцебск" — па 14 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі