“Шахцёр” выйграў у “Нёмана” на трэцяй хвіліне матчу (відэа)

“Шахцёр” згуляў на выездзе з “Нёманам”. На 3-й хвіліне матчу гарняк Павел Сітко адкрыў лік і далей госці проста сушылі гульню, не падпускаючы гаспадароў поля да сваёй брамы. Вынік матчу — 0:1.



Іншая сітуацыя склалася ў хатняй сустрэчы БАТЭ з наваполацкім “Нафтанам”. Там не ўдавалася размачыць лік ажно да 75-й хвіліны, пакуль барысаўчанін Арцём Канцавы нарэшце не забіў першы гол. Потым у браму гасцей мяч загнаў Павел Няхайчык (79), а трэці гол у самай кодзе матчу належаў Аляксандру Паўлаву (89). Вынік — 3:0.


Таксама сёння гулялі “Мінск” і “Дняпро”. Гаспадары поля былі мацнейшымі, вынік — 1:0.



12 траўня адбудуцца астатнія матчы 8-га тура. Брэсцкае “Дынама” прыме аднаклубнікаў з Мінска, “Славія” сустрэнецца з “Тарпеда-БелАЗ”, а “Белшына” прыме “Гомель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі