“Шахцёр” захаваў адрыў ад БАТЭ (відэа)

4 жніўня скончыўся 19-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. “Шахцёр” прымаў у сябе ў Салігорску гродзенскі “Нёман” і перамог гасцей з лікам 2:0. Цяпер салігорцы маюць 46 ачкоў, а ў БАТЭ, які на другім месцы, 42 ачкі.


Мінскае “Дынама” атрымала валявую перамогу над аднаклубнікамі з Брэста — 3:2. “Дняпро” разышоўся мірам з “Мінскам” — 2:2.


Нагадаем вынікі матчаў 19-га тура, якія прайшлі ў суботу: “Нафтан” — БАТЭ — 1:5, “Тарпеда-БелАЗ” — “Славія” — 0:1, “Гомель” — “Белшына” — 1:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі