Шахту, дзе адбыўся выбух, зачыняць

Першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны, кіраўнік урадавай камісіі па расследаванні чыннікаў аварыі на шахце імя Карла Маркса Аляксандр Турчынаў заявіў, што гэтую шахту хутчэй за ўсё зачыняць.
Як паведамлялася, сёння на шахце імя Карла Маркса ў Янакіева Данецкай вобласці адбыўся магутны выбух. Пад зямлёй застаюцца 37 гарнякоў. На шахце імя Карла Маркса адбыўся выбух такога маштабу, аналагаў якому не было за ўвесь час існавання вугальнай прамысловасці Ўкраіны. Выбух адбыўся на глыбіні 1000 метраў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі