Шахраі тэлефануюць беларусам і прадстаўляюцца "начальствам"
Грошы
Шахраі тэлефануюць беларусам ад імя іх начальнікаў па працы, паведамляюць у мінскай міліцыі.
Беларусы ўжо звыкліся з тым, што ашуканцы могуць тэлефанаваць ад імя супрацоўнікаў банкаў або аператараў мабільнай сувязі, і схема паводзін шахраяў змянілася. Цяпер яны прадстаўляюцца кіраўнікамі афіцыйных ведамстваў і іншых арганізацый — іншымі словамі, выдаюць сябе за начальнікаў ахвяры.
"У мессенджэры ад імя кіраўнікоў яны пішуць супрацоўнікам, заяўляючы, што з імі павінен звязацца прадстаўнік правяраючага ведамства. Пра размову просяць нікому не распавядаць. Пасля тэлефоннага званка ад "начальніка" з чалавекам звязваецца іншы шахрай, які прадстаўляецца супрацоўнікам праваахоўных органаў", — распавядаюць у міліцыі пра падрабязнасці новай схемы.
А далей усё працуе па-старому. Шахрай кажа, што грошы чалавека былі скрадзеныя, і прапаноўвае пераправіць іх на бяспечны рахунак. Не працягвайце такія размовы і не згаджайцеся на патрабаваннямі шахраяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.