Школьнік страляў з пнеўматычнага пісталета ў сваіх аднагодкаў
Хлопца затрымалі, праводзіцца расследаванне.
Чарговая стральба з пнеўматычнага пісталета адбылася ў Брэсце. На гэты раз страляў 14-гадовы вучань адной з школ горада. Увечары ў мікрараёне Вулькі ён здзейсніў не менш за 4 стрэлы ў накірунку дваіх сваіх аднагодкаў.
Як паведамляе БЕЛТА, у аднаго пацярпелага была пашкоджана вопратка, у другога быў пашкоджаны палец правай рукі. Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя. Прызначаны экспертызы, у тым ліку і па знойдзеным пнеўматычным пісталеце.
Брэсцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па артыкуле "асабліва злоснае хуліганства".
Фота — Мінск-навіны