Шляхам Панікоўскага: гродзенца падазраюць у крадзяжы гусей
2 кастрычніка ў міліцыю звярнуўся жыхар адной з вёсак Гродзенскага раёна. Мужчына распавёў, што з 16 па 17 ліпеня ў яго скралі 10 гусей, перадае прэс-служба Следчага камітэта.
Следча аператыўная група выявіла, што крадзеж учыніў 50-гадовы жыхар суседняга Бераставіцкага раёна. Дома ў яго знайшлі сем гусей. Мужчына паведаміў, што адна птушка сдохла, а другую з'ела ліса.
Падазраванага затрымалі. Раней ён неаднаразова судзімы за крадзяжы, крадзеж, кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Дарэчы, у 2007 годзе мужчына ўжо быў асуджаны за крадзеж дзвюх індычак.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за крадзеж.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.