Штабы і беларушчына: ці патрэбная штучная беларусізацыя штабоў?
Спрэчкі наконт таго, наколькі нацыянальна арыентаваным можна лічыць аб’яднаны штаб Святланы Ціханоўскай і яе саму, калі ні беларускай мовы ў іх няма, ні нацыянальная сімволіка не ўжываецца падчас мітынгаў, не сціхаюць ужо некалькі дзён. Тэма “беларушчына і штабы” падзяліла сяброў і аднадумцаў.
Але ці ёсць тут пра што спрачацца? Што дрэннага ў плане “спачатку перамога, а потым мова”? Што не так з аргументамі тых, хто настойвае на “беларусізацыі штабоў”, і тых, хто раіць “не чапляцца да іх з беларусізацыяй зараз”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец, а таксама мастацтвазнаўца, культуролаг, выкладчык Сяргей Харэўскі.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.