Штанге: У матчы з Албаніяй Радзівонаў будзе гуляць з самага пачатку

Галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге паабяцаў, што ў заўтрашнім матчы з Албаніяй ад самага пачатку будзе гуляць Віталь Радзівонаў. Аднак, гэта можа быць адзіная змена ў "аснове", выкліканая выдаленнем у гульні з Люксембургам Сяргея Карніленкі. 
Нямецкі спецыяліст заявіў, што на гульню супраць Албаніі выйдзе практычна той жа склад футбалістаў, што і супраць каманды Люксембурга. 

Штанге: "Думаю ў мяне няма вялікіх альтэрнатыў. Радзівонаў будзе гуляць з самага пачатку. Спадзяюся, што паспяховая гульня ў клубе будзе праяўлена і ў нас у камандзе. Можа быць яшчэ адну-дзве альтэрнатывы мы знойдзем. Мы павінны палепшыць у цэлым каманду ў нападзе, павінны гуляць больш у вертыкальны пас".

Нагадаем, што пасля трох адборачных гульняў да "Еўра 2012" беларуская зборная з пяццю ачкамі займае ў сваёй групе трэцяе месца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі