Штармавое папярэджанне і мокры снег: якім будзе надвор'е напачатку тыдня

Па магчымасці рэкамендуем правесці панядзелак неяк так / pixabay
Па магчымасці рэкамендуем правесці панядзелак неяк так / pixabay

Панядзелак, 27 сакавіка, у Беларусі будзе хмарным з распагоджаннямі. Для асобных рэгіёнаў краіны Белгідрометцэнтр выпусціў штармавое папярэджанне.

“Месцамі па Брэсцкай вобласці чакаюцца моцныя дажджы, па захадзе рэспублікі — узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с”, — расказалі сіноптыкі.

На надвор'е ў Беларусі ў панядзелак будуць уплываць франтальныя падзелы ад цыклону з цэнтрам над Карпатамі. Уначы месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, удзень можна чакаць дажджу і мокрага снегу.

Кіроўцам варта быць асцярожнымі: уначы на асобных частках дарог будзе галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы апусціцца да -1..+5°С, а вось максімальная ўдзень будзе значна адрознівацца для розных абласцей. Так, па паўночным захадзе паветра прагрэецца толькі да +4°С. А па паўднёвым усходзе Беларусі можна чакаць да да +15°С цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі