Што чакае выбары пасля з’яўлення “справы расійскіх баевікоў”?
Гісторыя з затрыманнем “расійскіх баевікоў”, якія прыехалі ў Беларусь для “дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі”, выклікала шмат разваг наконт магчымых варыянтаў працягу гэтай электаральнай кампаніі. Да прыкладу, ці не скарыстаюцца гэтай магчымасцю ўлады, каб абмежаваць агітацыйную дзейнасць кандыдатаў у прэзідэнты.
Ці сапраўды знешнія гульцы кожныя выбары імкнуцца ў іх умяшацца і ці ёсць гэтаму рэальныя доказы? Ці скарыстаюцца ўлады сітуацыяй з “затрыманнем баевікоў”, каб увесці надзвычайнае становішча і перанесці выбары? Як гэта адаб'ецца на іміджы ўлады і краіны?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі і аналітык грамадскага аб'яднання “Белая Русь” Пётр Пятроўскі.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.