Што спявалі студэнты МДЛУ перад тым, як па іх прыехаў АМАП?

Што спявалі студэнты МДЛУ перад тым, як па іх прыехаў АМАП?

Сёння днём студэнты МДЛУ сабраліся ў холе на першым паверсе і праспявалі песню "Do You Hear the People Sing?" з мюзікла Les Misérables. У творы песня — рэвалюцыйны заклік да людзей пераадольваць нягоды.

Барыкады, якія згадваюцца ў песні, узводзяцца мяцежнымі студэнтамі на вуліцах Парыжа падчас другога акту мюзікла. Студэнты павінны навучыць нацыянальную гвардыю змагацца і распаліць грамадзянскае паўстанне, накіраванае на звяржэнне ўрада, але іх паўстанне ў канчатковым выніку пацерпіць няўдачу.

Наогул гэтую песню ўжо шмат гадоў спяваюць пратэстоўцы па ўсім свеце. Гэтую песню спяваюць пратэстоўцы ў Ганконгу. Яе чулі на пратэстах 2013 года ў Турцыі. Песня выконвалася ў падтрымку пратэстаў на Майдане ў 2014 годзе. У 2016 годзе песня выкарыстоўвалася ўдзельнікамі пратэставага руху за адстаўку прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе.

Аднак наўрад ці людзі, якія выклікалі на студэнтаў АМАП, ведалі такія падрабязнасці пра гэтую песню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі