Швецыя выдзеліць 500 мільёнаў еўра краінам Усходняга партнёрства
Да канца гэтага года ўрад Швецыі плануе прыняць новую сямігадовую стратэгію супрацоўніцтва з краінамі Усходняга партнёрства.
На гэтыя мэты будзе выдзелена 500 мільёнаў еўра. Гэта дадатак да маштабнай праграмы падтрымкі краін рэгіёну на перыяд 2014-2020 года, якую ЕС спадзяецца прыняць.
Пра гэта міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт паведаміў у артыкуле для ўкраінскага выдання "День".
Усходняе партнёрства — праект Еўрапейскага саюза, асноўнай мэтай якога з’яўляецца развіццё інтэграцыйных сувязяў Еўрасаюза з шасцю краінамі былога СССР: Украінай, Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй і Беларуссю.