Шведы разграмілі беларусаў на моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі

Фота: www.wgrz.com
Фота: www.wgrz.com

Моладзевая зборная Беларусі (U-20) па хакеі разгромна прайграла камандзе Швецыі ў сваім першым матчы чэмпіянату свету-2018 у Бафала. Гульня скончылася з лікам 1:6.

Супраціўляцца шведам беларускія юнакі змаглі роўна паўгадзіны. Першы перыяд дык і ўвогуле даў заўзятарам надзею: на шайбу Петэрсана адказаў форвард мінскага "Дынама" Ягор Шаранговіч, прычым каманда Беларусі ў той час гуляла ў меншасці.

Да 31-й хвіліны на табло захоўваўся лік 1:1. Але за другую палову сустрэчы шведы закінулі беларусам пяць безадказных шайбаў.

Другі матч у групе "В" моладзевая зборная Беларусі згуляе 27 снежня супраць каманды Швейцарыі. Сустрэча пачнецца ў 23:00 па беларускім часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі