Швейцарскія фінансісты прадказалі чэшскім футбалістам перамогу на Еўра-2008

Эканамісты і аналітыкі швейцарскага банка USB распрацавалі матэматычную мадэль чэмпіянату Еўропы па футболе, які пройдзе летам гэтага года ў Аўстрыі і Швейцарыі. На аснове даследаванняў яны зрабілі выснову, што пераможцам Еўра-2008 стане каманда Чэхіі. Да ўвагі прымаліся ўсе фактары: падтрымка фанатаў, геаграфічная блізкасць да краін-арганізатараў, рэйтынг нацыянальных зборных, тактыка каманд.

Згодна з прагнозам, у фінале чэхі сустрэнуцца з камандай Італіі і перамогуць у серыі пасляматчавых пенальці. Варта адзначыць, што тыя ж аналітыкі прадраклі перамогу італьянцаў у чэмпіянаце свету па футболе 2006 года.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі