Сілавікі праводзілі затрыманні ў "Белспецэнерга"
Вядома пра трох супрацоўнікаў прадпрыемства, якія трапілі за краты
Сілавікі праводзілі затрыманні ў "Белспецэнерга". Вядома пра трох чалавек, якія трапілі за краты. Відэа з імі з'явілася ў тг-канале сілавікоў. Сцвярджаецца, што супрацоўнікі прадпрыемства былі падпісаныя на тг-каналы, прызнаныя ў РБ "экстрэмісцкімі", "распальвалі нацыянальную варожасць". Насамрэч беларусы пісалі каментары ў падтрымку Украіны і з асуджэннем расійскай агрэсіі, распаўсюджвалі антываенныя лістоўкі.
Затрыманне праводзіў ГУБАЗіК. Яму ніяк не ўдаецца рэпрэсіямі прымусіць беларусаў адмовіцца ад падтрымкі Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.