У Светлагорскім раёне на флагштоку чырвона-зялёны сцяг замянілі на ўкраінскі
Украінскі сцяг (ілюстрацыйнае фота)
У Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці на флагштоку чырвона-зялёны сцяг замянілі на ўкраінскі. Здарэнне адбылося ў пасёлку Сасновы Бор у ноч з 13 на 14 кастрычніка. Як піша sn.by, трос з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам быў перарэзаны. Гэты сцяг кінулі ў сметніцу. А над пасёлкам быў узняты жоўта-блакітны сцяг.
Акцыя яшчэ раз дэманструе, што Украіна мае падтрымку сярод беларусаў. А некаторыя з іх рашаюцца на рызыкоўныя ўчынкі.
У Светлагорску распачалі крымінальную справу аб "здзеку над дзяржаўным сцягам". Затрымалі 41-гадовага мужчыну. Адзначаецца, што раней ён не меў праблем з законам. Сцвярджаецца, што сцяг замяніў "у стане алкагольнага ап'янення". Дома ў мужчыны правялі ператрус, знайшлі "сімволіку экстрэмісцкай скіраванасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.