Сілавікі раскрылі карупцыйную схему ў лёгкай прамысловасці

Карупцыя ў Беларусі

Карупцыя ў Беларусі / Fotolia / staras

11 службовых асобаў найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Віцебскай вобласці трапілі ў поле зроку міліцыі, паведамляе МУС.

"Устаноўлена, што за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па закупцы швейнага абсталявання, запчастак і камплектуючых фігуранты атрымлівалі грошы ад прадстаўніка віцебскай фірмы. Гатоўка перадавалася дзеля перамогі ў тэндарах і своечасовасці разлікаў за пастаўленую прадукцыю. Памер хабараў даходзіў да дзясяткаў тысяч рублёў", гаворыцца ў паведамленні.

На ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы завялі крымінальныя справы. Імёны фігурантаў і іншыя падрабязнасці ведамства пакуль не раскрывае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі