Сілавікі затрымалі дырэктара і галоўнага бухгалтара партала dev.by

Сілавікі затрымалі дырэктара і галоўнага бухгалтара партала dev.by

Сілавікі затрымалі сямейную пару — дырэктара і галоўнага бухгалтара партала dev.by. Пра гэта паведамляе адзін з праўладных тэлеграм-каналаў. Сцвярджаецца, што на партале "мэтанакіравана распальваліся негатыўныя эмоцыі да сваёй краіны ва ўгоду так званым еўрапейскім каштоўнасцям". Яго называюць "антыдзяржаўным рэсурсам".

Насамрэч выданне найперш піша пра ІТ-індустрыю ў Беларусі і свеце. Нядаўна была публікацыя на тэму ад'езду айцішнікаў з Беларусі за мяжу.

Пазней стала вядома, што затрыманыя — гэта Віталь і Алена Андрас з закрытага акцыянернага таварыства "Дэв Бай Медыя".

На міліцэйскім відэа 44-гадовы дырэктар кажа, што ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у "несанкцыянаваных акцыях", падпісваўся на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі