Пасля выбараў 2020 года з Беларусі з'ехалі да 23 тысяч айцішнікаў
Пасля выбараў 2020 года з Беларусі маглі з'ехаць ад 16 да 23 тысяч айцішнікаў, піша devby.io. Дакладных даных няма. Журналісты партала, які спецыялізуецца на IT, атрымалі сваю лічбу, прааналізаваўшы колькасць выдадзеных віз (у тым ліку спецыялізаваных — пад рэлакацыю бізнесаў), вынікі ўласнага анкетавання, звесткі ад крыніц у буйных ІТ-кампаніях.
Выданне адзначае, што на сённяшні дзень ідзе другая буйная хваля адтоку айцішнікаў з Беларусі. Першая пачалася неўзабаве пасля выбараў, другую справакаваў напад Расіі на Украіну, санкцыі і ўдзел Беларусі ў вайсковых дзеяннях.
Ад'езд айцішнікаў за мяжу вясной 2022-га прызнавалі ўлады Беларусі. Яны дапускалі, што ён "немалы". А ў ПВТ збіралі звесткі пра тое, колькі айцішнікаў з'ехала з РБ пасля пачатку вайны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.