Сілавікі затрымалі топ-менеджара "Магатэкса"

Затрыманне 

Затрыманне  / МУС

За атрыманне хабару супрацоўнікі магілёўскага ГУБАЗіКа затрымалі 46-гадовага намесніка гендырэктара аднаго з прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

Паведамляецца, што ў канцы сакавіка мужчына дамовіўся з кіраўніком маскоўскай фірмы-партнёра пра "адкат" — адсотак за бесперабойную адгрузку прадукцыі. Свае "паслугі" н ацаніў у два мільёны расійскіх рублёў.

Па грошы ён адправіў сваяка, якога затрымалі на дарозе ў Аршанскім раёне адразу пасля атрымання хабару. Следам затрымалі і топ-менеджара. Дома ў мужчын прайшлі ператрусы, былі канфіскаваныя грошы ў эквіваленце 30 тысяч долараў, а таксама пяць дарагіх аўтамабіляў.

Як заяўляе тг-канал "МотолькоПомоги", гаворка ідзе пра намесніка гендырэктара кампаніі "Магатэкс". Імя і прозвішча затрыманага не называецца. На афіцыйным сайце прадпрыемства паведамляецца, што ў цяперашняга гендырэктара кампаніі Аляксандра Пацёмкіна не менш за пяць намеснікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі