Экс-банкіра з Гомеля асудзілі адначасова за хабар, палітыку і наркотыкі

Алег Гарэлаў

Алег Гарэлаў / Белінвестбанк

25 сакавіка Гомельскі абласны суд вынес прысуд былому упраўляючаму Гомельскага адзялення "Белінвестбанка" Алегу Гарэлаву, піша "Гомельская вясна".

Мужчыну судзілі за атрыманне хабару ад знаёмага бізнесоўца, чые інтарэсы ён лабіраваў. Таксама яго вінавацілі ў негатыўных каментарах у інтэрнэце на адрас міліцыянтаў і захоўванні марыхуаны для асабістага спажывання.

Па ўсіх абвінавачаннях Гарэлава прызналі вінаватым. Суддзя Аляксандр Піскуноў прысудзіў яму 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 40 000 рублёў (1000 базавых велічынь). Таксама экс-банкір на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі