У Гомелі вынеслі чарговы прысуд за "абразу" Лукашэнкі
СК не можа патлумачыць, чаму так шмат беларусаў "абражаюць" Аляксандра Лукашэнку
У Гомелі вынеслі чарговы прысуд за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі. Сяргей Чыжэўскі асуджаны на два гады і восем месяцаў калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Справу Чыжэўскага разглядаў Гомельскі абласны суд. 20 сакавіка суддзя Алег Харошка агучыў прысуд. Ён прызнаў мужчыну вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: у "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці", "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх", "паклёпе" на Лукашэнку і яго "абразе".
Следчы камітэт год таму паведаміў, што толькі ў Гомельскай вобласці за "абразу Лукашэнкі" распачалі 217 крымінальных спраў. СК не можа патлумачыць, чым там абураныя беларусы. А адказ просты: фальсіфікацыямі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалтам сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.