У Гомелі агучылі прысуд за абразу Лукашэнкі і генпракурора

"Абражаныя" Аляксандр Лукашэнка і Андрэй Швед / president.gov.by
"Абражаныя" Аляксандр Лукашэнка і Андрэй Швед / president.gov.by

У Гомелі агучылі прысуд за абразу Аляксандра Лукашэнкі і генпракурора Андрэя Шведа ("прадстаўніка ўлады"). Аляксандр Пугач асуджаны на тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Гомельскі абласны суд (суддзя — Руслан Царук) прызнаў яго вінаватым таксама ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" і "гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні службовай асобы", піша @viasna96.

Згодна з версіяй следства, мужчына ў 2020-2022 гадах у Telegram "абражаў кіраўніка дзяржавы, а таксама прадстаўнікоў улады, у тым ліку генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў". Пугача затрымалі ў жніўні 2022-га і ад таго часу ён за кратамі ў гомельскім СІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі