Кіраўніка гомельскага "Белінвестбанка" судзяць за хабар, наркотыкі і палітыку

Алег Гарэлаў / belinvestbank.by

Алег Гарэлаў / belinvestbank.by / Белінвестбанк

8 лютага ў Гомельскім абласным судзе пачаўся суд над экс-кіраўніком гомельскага "Белінвестбанка" Алегам Гарэлавым. "Наша ніва" звярнула ўвагу, што банкіра абвінавачваюць па трох артыкулах, два з якіх — незвычайныя. Гарэлаву ставяць у віну атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, распальванне варожасці і адносіны з наркотыкамі. Яму пагражае 15 гадоў турмы.

Алег Гарэлаў — выпускнік камерцыйнага факультэта Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі. Выданне не выключае, што ў "нулявыя" Гарэлаў працаваў ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС — чалавек з такімі дадзенымі актыўна кантактаваў са СМІ.

У 2010-х Гарэлаў працаваў у Дэльта-Банку. Пасля банкруцтва банка перайшоў у Белінвестбанк і з цягам часу стаў кіраваць яго аддзяленнем па Гомельскай вобласці. Апошняя навіна пра Алега Гарэлава датуецца лютым 2023-га года. А ў снежні таго ж года на ягонае месца прыйшоў Павел Юркавец.

У красавіку 22-га года сілавікі затрымалі экс-кіраўніка "Белінвестбанка" Андрэя Брыштэлева. Банкіра судзілі за атрыманне хабару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі