Сілавы варыянт выбараў-2020 вядзе да “беларускага Крыма” — чаму?
Сёлетняя выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць вельмі напружана. Рост незадаволенасці ў грамадстве, дзеянні ўлады, эканамічныя цяжкасці, “нечаканыя кандыдаты” і пратэставае галасаванне. Усё гэта змусіла ўлады абраць сілавы сцэнар вядзення сваёй выбарчай кампаніі.
Як звязана абраная ўладамі Беларусі тактыка вядзення выбарчай кампаніі з пагрозамі незалежнасці нашай краіны? Чаму гэта тактыка вядзе да “беларускага Крыма” і навошта Расіі ўмешвацца ў сітуацыю ў Беларусі? Умацуе ці аслабіць суверэнітэт Беларусі змена ўлады ў краіне праз выбары?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, навуковы супрацоўнік Акадэмічнага цэнтра Барыса Нямцова па вывучэнні Расіі пры Карлавым універсітэце (Прага), эксперт iSANS Аляксандр Марозаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.