Сіноптык Дзмітрый Рабаў расказаў, калі ў Беларусі спадзе спёка

Спякота хутка пачне спадаць

Спякота хутка пачне спадаць

Хоць спякота паціху і пойдзе на спад, на наступным тыдні беларусаў чакаюць лакальныя навальніцы і дажджы, распавёў Дзмітрый Рабаў.

Са стартам тыдня на надвор'е будуць уплываць вільготныя масы паветра і атмасферны фронт з паўднёвага захаду. Яны будуць рухацца на паўночны ўсход і ўжо ў панядзелак (у большасці раёнаў краіны) і аўторак (па ўсходзе Беларусі) адзначацца лакальнымі дажджамі, верагодныя навальніцы. Вільготнасць чакаецца да 80 працэнтаў. "Вецер па прагнозах – умераны заходні, парывісты пры навальніцах. Уначы ад +16 да +21°C, днём у панядзелак ад +25°C па паўночным захадзе да +34°C па паўднёвым усходзе, у аўторак – +25... +31°C", — расказаў Рабаў.

У сярэдзіне тыдня надворʼем пачнуць кіраваць вільготныя паветраныя масы і чарговы атмасферны фронт. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы ападкі не прагназуюцца, днём – хуткаплынныя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер, умераны пераменных напрамкаў. Вільготнасць да 70%. Тэмпература ноччу +15…+20°C. Днём 17 ліпеня — ад +19°C па паўночнаму захаду да +28°C на поўдні.

У пачатку другой паловы наступнага тыдня чакаецца пераменная воблачнасць. Вільготнасць да 50%. Слабыя туманы пад раніцу. Уначы ад +14 да +19°C. Днём у чацвер +24…+28°C, у пятніцу — да +25°C.

На наступныя выхадныя не абыдзецца без навальніц і дажджоў. Вецер паўднёвы і паўднёва-заходні, умераны. Вільготнасць да 80%. Тэмпература паветра ноччу +13…+18°C, у сярэдзіне дня 20 ліпеня — ад +24 да +30°C, 21 ліпеня будзе крыху цяплей — +26…+33°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі