Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя навальніцы сёння ўвечары ў Беларусі
Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя навальніцы ўвечары ў пятніцу, 13 траўня, у Беларусі. Як інфармуе sputnik.by са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, гэта датычыць паўднёвай часткі тэрыторыі нашай краіны. Падчас навальніц вецер узмоцніцца да 15-18 метраў за секунду.
МНС інфармуе, што ў Мінскай вобласці аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Рабаў распавёў, якое надвор'е чакае беларусаў у бліжэйшыя дні