Сіноптыкі папярэдзілі пра моцны вецер у адной з беларускіх абласцей
У Брэсцкай вобласці сёння будзе ветрана! / pixabay
Павевы ветру да 15-18 м/с чакаюць у некаторых раёнах Брэсцкай вобласці, папярэджваюць сіноптыкі Гідраметцэнтра.
У цэлым у нядзелю, 7 мая, у Беларусі будзе пераменна хмарнае надвор'е. Ападкаў чакаць не варта, толькі месцамі па паўднёвым захадзе могуць прайсці невялікія дажджы.
“Максімальная тэмпература паветра ўдзень +9..+15°С”, — абяцаюць у Гідраметцэнтры.
У беларускай сталіцы ападкаў не чакаюць. А слупок тэрмометра ўдзень падымецца да +12°С.
А ўжо напачатку наступнага тыдня Беларусь закране халодны скандынаўскі антыцыклон. Яго цэнтр перасоўваецца з поўначы Балтыйскага мора на Смаленскую вобласць. Ноччу 8 і 9 мая на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюць замарозкі — да 0..-5°С.
Тым не менш, дзённыя тэмпературы будуць досыць высокімі. У панядзелак паветра прагрэецца да +11..+17°С. А ў аўторак слупок тэрмометра падымецца яшчэ вышэй: да +13..+18°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.