Сіноптыкі папярэдзілі пра туман у нядзелю
Аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі
10 лістапада ў Беларусі чакаецца туман. Праз гэта сіноптыкі аб'явілі жоўты ўзровень небяспекі.
Як паведамляюць у Белгідрамеце, туман прагназуецца ноччу і раніцай у нядзелю.
У туманнае надвор'е асабліва асцярожнымі павінны быць кіроўцы, бо рызыкі ДТЗ значна павялічваюцца. Пра бяспеку варта памятаць і пешаходам па тых жа прычынах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.