Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі ў ноч на нядзелю
Не панікуйце: удзень будзе цёпла / pixabay
Ноччу ў нядзелю, 30 красавіка, месцамі па Беларусі чакаюцца замаразкі 0, -2°C, папярэджваюць сіноптыкі Гідраметцэнтра.
Тым не менш, дзень будзе цёплым. Максімальная тэмпература паветра +11 ..+17°С. Увечар слупок тэрмометра апусціцца да +6..+9°С. Дажджу не будзе.
А ў панядзелак, 1 траўня, Беларусь патрапіць у поле падвышанага атмасфернага ціску. Толькі на паўночных раёнах адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, што паступае з Балтыйскага мора.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе ад -2°С па захадзе да +6°С па ўсходзе краіны, максімальная ўдзень +10..+17°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.