Сіноптыкі зрабілі на бліжэйшую ноч і 13 чэрвеня штармавое папярэджанне
Моцныя дажджы на большай частцы Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей чакаюцца бліжэйшай ноччу і ў суботу 13 чэрвеня. У сувязі з гэтым сіноптыкі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра зрабілі штармавое папярэджанне. 13 чэрвеня з Украіны праз усходнія раёны Беларусі на паўночны захад Еўрапейскай Расіі будзе ссоўвацца цыклон, што абумовіць пахмурнае дажджлівае надвор'е на тэрыторыі Беларусі, адзначае "Інтэрфакс".
Пачатак наступнага тыдня будзе ўмерана цёплым, у дзённыя гадзіны 18-25 градусаў.
Пачатак наступнага тыдня будзе ўмерана цёплым, у дзённыя гадзіны 18-25 градусаў.