Сістэмай "фізічнай абароны" беларускай АЭС будуць займацца расіяне

25 лютага стала вядома, што сістэмай "фізічнай абароны" беларускай АЭС будуць займацца расіяне. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік старшыні камісіі па прамысловасці, паліва-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Міхаіл Пачынок:

"Першапачаткова планавалася, што фізічную абарону (гэта абарона ад пранікнення старонніх асоб, ад тэрарыстычных атак, як з зямлі, так і з паветра) планаваў зрабіць беларускі бок. Аднак у нас няма досведу працы з такімі важнымі аб'ектамі. Гэты досвед ёсць у расійскага боку".

Паводле слоў Пачынка, за фізічную абарону АЭС будуць адказваць расіяне. Фінансавацца стварэнне сістэмы абароны будзе за кошт дадатковага расійскага крэдыту.

Нагадаем, беларуская АЭС будуецца ў Астравецкім раёне, каля мяжы з Літвой. Першы энергаблок мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі — ў 2020-м.

Фота: Еўрарадыё і БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі