Скарлет Ёхансан адмовілася ад ролі трансгендэра

Скарлет Ёхансан адмовілася ад ролі трансгендэра

Галівудская акторка Скарлет Ёхансан адмовілася ад ролі трансгендэра ў фільме “Rub & Tug”. Карціна павінна распавесці пра жыццё Дантэ “Тэкс” Джыла — прадпрымальніцу з Пітсбурга, якая займалася сутэнёрствам і, магчыма, была трансгендэрам.

Ёхансам патлумачыла, што адмовілася ад ролі ў сувязі з этычнымі пытаннямі. Пра гэта акторка заявіла выданню OUT, якое асвятляе праблемы ЛГБТ-супольнасці.

Рашэнне ўзяць на ролю Дантэ “Тэкс” Джыла жанчыну, а не трансгендэрнага актора выклікала абурэнне ў медыях. Журналісты і блогеры прыгадвалі, што нядаўна Ёхансан у фільме “Прывід у даспехах” сыграла гераіню-японку. Пра акторку пісалі, што яна “нічому не навучылася”, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі