Салдат на станцыі метро “Фрунзенская” згубіў твар
Пра тое, што на станцыі метро “Фрунзенская” ў Мінску нешта здарылася з адной са скульптур, у рэдакцыю паведаміў чытач. Над пуцямі ў бок станцыі “Маладзёжная” адзін з салдат нейкім чынам страціў твар.
Здалёк выглядае так, нібыта кавалак манумента адваліўся. Аднак насамрэч усе скульптуры на станцыі досыць плоскія і зробленыя з некалькіх элементаў. Твары жаўнераў — гэта “маскі”, якія можна зняць, што і было зроблена.
Еўрарадыё запыталася, што адбылося з фігурай, у ахоўнікаў, якія дзяжураць на станцыі. Нам адказалі, што ніякага здарэння тут няма, а твар скульптуры знялі для рэстаўрацыі.